Вячаслаў Барок: Лукашэнка вельмі баіцца вайны, бо абраў бок прайграўшага

Ксёндз Вячаслаў Барок лічыць, што рашэнне аб закрыцці Чырвонага касцёла магло прымацца "не ў мінскіх кабінетах".

_kascel___czyrvony_kascel___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_logo.jpg

Ксёндз Вячаслаў Барок адзначыў: "Можна з вялікай верагоднасцю дапускаць, што гэта ідэалогія "рускага свету" атакуе Беларусь", — піша "Позірк".

Святар дадаў, што "лінія фронту набліжаецца да Беларусі", і "Лукашэнка гэтага вельмі баіцца, бо абраў бок прайграўшага".

"Ён як бы рыхтуецца да вайны, таму робіцца такая зачыстка тэрыторыі", — адзначыў Барок.

Таксама касцёл маглі забраць у каталіцкай абшчыны ў якасці "помсты рэжыму за актыўную дзейнасць храма", мяркуе Барок.

Ён нагадаў, што 20 сакавіка ў касцёле адбылася "малітва за мір ва Украіне".

Таксама Чырвоны касцёл "служыў прытулкам для людзей", "меў сэнс нават для няверуючага чалавека, бо стаў сімвалам адраджэння хрысціянскага жыцця, адраджэннем самой Беларусі".

"Улады сёння хочуць знішчыць гэты сімвал", — лічыць ксёндз.