Вярхоўны суд не змяніў прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага»
Хутка вязняў этапуюць у калоніі, але цягам яшчэ некалькі дзён іх можна падтрымаць грашовымі пераводамі

31 траўня ў Вярхоўным судзе ў закрытым
рэжыме пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў «справы
Ціханоўскага». Сёння, 1 чэрвеня, суд пастанавіў пакінуць прысуды без зменаў.
Нагадаем, у Гомелі 14 снежня быў абвешчаны прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову.
Ціханоўскага асудзілі да 18 гадоў калоніі; Статкевіча — да 14 гадоў калоніі; Лосіка і Цыгановіча — да 15 гадоў калоніі; Папова і Сакава — да 16 гадоў калоніі. Палітвязняў абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м годзе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці працэсу невядомыя.

Хутка палітвязняў накіруюць у калоніі, але цягам яшчэ некалькі дзён іх можна падтрымаць грашовымі пераводамі, нагадваюць праваабаронцы.
Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А