Яну Пінчук экстрадуюць з Расіі ў Беларусь. Так вырашыў суд

Рашэнне пра экстрадыцыю Яны Пінчук прыняў суд у Пецярбургу. У Расіі дзяўчыну затрымалі ў лістападзе па запыце беларускага боку. У Беларусі Яну Пінчук вінавацяць у адміністраванні "экстрэмісцкага" тэлеграм-чату.

pinchuk_b.png

Яна Пінчук працавала на момант затрымання афіцыянткай у Санкт-Пецярбургу і не падазравала, што беларускія сілавікі абвясцілі яе ў міжнародны вышук. Нядаўна Расія адмовіла Яне ў прадастаўленні часовага прытулку.

Актывістка з Віцебску была затрымана 1 лістапада 2021 года ў Санкт-Пецярбургу па запыце беларускіх сілавікоў. А 3 лістапада мясцовы раённы суд абраў для яе меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, якая потым была працягнутая. На радзіме за адміністраванне тэлеграм-каналу «Віцебск 97%» супраць Яны былі выстаўлены абвінавачанні адразу па 5 крымінальных артыкулах, сярод якіх распальванне нацыянальнай варожасці (ч. 3 арт.130), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (ч. 3 артыкула 361), паклёп (арт. 188) і іншыя.


За час знаходжання за кратамі Яна паспела выйсці замуж, як яна паведаміла, «хоць і ў СІЗА, але ўсё роўна па каханні».


22 снежня 2021 года расійскі ПЦ «Мемарыял» прызнаў Яну Пінчук палітычнай зняволенай.