Volkswagen прызнаўся ў махінацыях на еўрапейскім рынку

Нямецкі аўтамабільны канцэрн Volkswagen прызнаў, што займаўся маніпуляцыямі з паказчыкамі шкодных выкідаў машын не толькі на амерыканскім, але і на еўрапейскім рынку.



volkswagen.png

Міністр транспарту ФРГ Аляксандэр Добрынт заявіў, што канцэрн прызнаў віну і выказаў гатоўнасць да супрацоўніцтва з уладамі на час расследавання.
Колькасць машын, на якія канцэрн меркавана усталяваў прыладу, што паніжала аб'ём шкодных выкідаў у атмасферу, ацэньваецца ў 11 млн. Пры гэтым пакуль не вядома, колькі з іх знаходзіцца ў Еўропе.
Міністр таксама паабяцаў правесці новыя тэсты. Па словах Добрынта, цяпер экспертызы будуць праводзіцца не ў лабараторыях, а проста на дарозе, што істотна ўскладніць махлярства.
Кіраўнік нямецкага мінтранса дадаў, што выбарачным тэстам падвергнуць не толькі прадукцыю Volkswagen, але і машыны, вырабленыя іншымі нямецкімі аўтавытворцамі.
Паводле "Нашай Нівы"