З Беларусі эвакуявалі сям'ю валанцёраў. У іх маглі забраць дзяцей

Пра тое, што Алена і Андрэй Паркуры разам з дзецьмі ў бяспецы, паведаміў у сваім тэлеграм-канале заснавальнік фонду B*SOL Андрэй Стрыжак.
Паведамляецца, што Алена і Андрэй валанцёрылі ў 2020 годзе пад Акрэсціна, а пасля дапамагалі збіраць дакументальны матэрыял пра пратэсты. Гэта пацягнула за сабой наданне сям'і статусу СНС (сацыяльна небяспечнае становішча).

У выпадку, калі сям'я «палітычная», у сённяшняй Беларусі гэта магло пацягнуць за сабой пазбаўленне дзяцей. Андрэй і Алена не сталі чакаць такога развіцця падзей і пакінулі краіну.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: