Латвія спыняе выдачу дазволу на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расіі. Але ёсць выключэнні
Грамадзянам Беларусі і Расіі да 30 чэрвеня 2023 года не будуць выдаваць дазволы на жыхарства ў Латвіі. Адпаведнае рашэнне апублікавана на сайце ўрада Латвіі.
![uzturesanas_atlauja_zcf0i.jpeg uzturesanas_atlauja_zcf0i.jpeg](/img/v1/images/uzturesanas_atlauja_zcf0i.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акрамя таго, у адпаведнасці з папраўкамі ў заканадаўства мяркуецца, што грамадзяне і неграмадзяне Латвіі, якія хочуць стаць грамадзянамі іншай краіны і пры гэтым застацца ў Латвіі, павінны здаць тэст на веданне дзяржаўнай мовы і пацвердзіць наяўнасць неабходных фінансаў.
Выключэнні з гэтага рашэння тычацца асоб, якія ўжо знаходзяцца ў Латвіі працяглы час.
Пры гэтым прапануецца зрабіць выключэнне для студэнтаў і навукоўцаў, якія хацелі б застацца ў Латвіі пасля заканчэння вучобы або даследчых праектаў. Таксама выключэнні могуць зрабіць для інвестараў і прадпрымальнікаў, але іх будуць старанна правяраць ведамствы нацыянальнай бяспекі.
Асабліва падкрэсліваецца, што прадугледжаныя ў прававым акце нормы не закранаюць права асоб, якія просяць міжнароднай абароны, на атрыманне адпаведнага статусу міжнароднай абароны.
У Латвіі ВНЖ маюць больш за 9 тысяч грамадзян Расіі. У той жа час больш за 37 тысяч грамадзян РФ маюць пастаянны від на жыхарства. Сярод іх шмат неграмадзян Латвіі, якія атрымалі расійскае грамадзянства.
![На якія краіны можа нацэліцца Крэмль пасля Украіны? На якія краіны можа нацэліцца Крэмль пасля Украіны?](/img/v1/images/5968e0a.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, раней латвійскі парламент прызнаў Расію дзяржавай, якая падтрымлівае тэрарызм. У заяве Сейма абмяркоўваецца ваенная агрэсія Расіі і маштабнае ўварванне ва Украіну, якое было «ажыццёўлена пры падтрымцы і ўдзеле беларускага рэжыму». Адпаведна, Сейм Латвіі заклікаў краіны Еўрасаюза неадкладна прыпыніць выдачу турыстычных і ўязных віз грамадзянам Расіі і Беларусі.