Замежным турыстам у Беларусі трэба паказваць балоты і партызанскі лагер

Беларускімі замкамі ды палацамі замежніка не здзівіш, кажа фатограф Сяргей Плыткевіч.



plytkievic.jpg

З выдатных мясцінаў, якія ў стане прыцягнуць замежнікаў, Сяргей Плыткевіч называе самае вялікае верхавое балота ў Еўропе — Ельню:

«Гэта не проста балота, там ёсць такое возера курганістае, дзе 200–250 маленькіх астраўкоў. Яны выглядаюць казачна. Асабліва ўвосень, калі вада сіняя, а астраўкі жоўтыя».

А вось у Шумілінскім раёне ёсць заказнік «Казляны» з іншым цудам:

«Балота, і на ім, наадварот, шмат маленькіх азёраў ад 20 да 100 квадратных метраў […] Калі рассыпаныя гэтыя гарошыны, зверху — гэта фактычна не Беларусь», — захапляецца суразмоўца.

На поўначы ж ёсць Краснабоская пушча, дзе фактычна пачынаецца тайга. «Там з’явіўся чалавек, які пабудаваў цудоўнейшы гатэльны комплекс. Паляўнічая гаспадарка, дарогу пабудаваў, царкву зрабіў на месцы спаленай вёскі. Ёсць там і партызанскі лагер, звязаны з Пятром Машэравым, вырашылі зрабіць цэлы комплекс — «партызанскую зону», — дадае Сяргей Плыткевіч.

Праграма «Два на два» выходзіць на «Белсаце» штоаўторак а 19:00. У апошняй праграме Сяргей Плыткевіч і Павел Бераговіч з фонду «Вяртанне» абмяркоўвалі, чаму па Беларусі мала падарожнічаюць не толькі замежнікі, але і самі беларусы.

belsat.eu