Паглядзець рэзідэнцыю Чаўшэску можна за чатыры долары
У Бухарэсце адкрылася для наведвальнікаў рэзідэнцыя сям'і былога румынскага дыктатара Мікалае Чаўшэску.
Раскошная віла ў самым прэстыжным раёне сталіцы была зачынена больш за чвэрць стагоддзя, са снежня 1989 года, калі ў выніку рэвалюцыі Чаўшэску быў зрынуты і расстраляны разам з жонкай
Аленай.
Новыя ўлады Румыніі вярнулі палац дзяржаве, і ён зрэдку выкарыстоўваўся для дыпламатычных прыёмаў. У 2014 годзе «Вясновы палац» выставілі на продаж, аднак жадаючых купіць яго
не знайшлося. Пасля гэтага парламент Румыніі прыняў рашэнне адрэстаўраваць яго, вярнуўшы аблічча часоў Чаўшэску, і арганізаваць у ім музей. Білет каштуе каля 4 долараў.
Паводле "Эхо Москвы"