Заўтра ў Галерэі "Ў падземка" адкрываецца персанальная выстава Захара Кудзіна

Праект атрымаў назву "Жыццё вакол".



kudzin.jpg

Скульптура “Жыццё вакол” уяўляе сабой зварны металічны куб. Пры адсутнасці святла і паветра ўсярэдзіне, змесціва куба, зыходзячы з мастацкай задумы, таксама месціць у сабе атрутнае рэчыва. Праз гэта, плоскасці і грані скульптуры становяцца ўмоўнымі межамі паміж жыццём і смерцю, рэальнасцю і верай. Заяўленая Форма куба — гэта рэальнасць для існавання Змесціва. Форма і Змесціва самі па сабе не маюць ані дрэннага, ані добрага значэння, але менавіта Змесціва — гэта сутнасць ўсіх значэнняў і канатацый сапраўднай скульптуры, якія з'яўляюцца толькі ў прысутнасці гледача.
Уваход на выставу па квітку на асноўную экспазіцыю.
Выстава працягнецца да 31 траўня.
Паводле інфармацыі арганізатараў