Жэрар Дэпардзьё збіраецца жыць у Беларусі сярод селян

Французскі акцёр Жэрар Дэпардзьё заявіў, што хоча жыць у Беларусі, бо адчувае сімпатыю да Аляксандра Лукашэнкі.



depardieu_euters_nocredit.jpg

"Цяпер я жыву ў Італіі. У бліжэйшы час пераеду ў Беларусь, буду жыць сярод сялян, таму што там прыгожа, і прэзідэнт добры чалавек", — прызнаўся Дэпардзье ў інтэрв'ю французскай газеце "Le Figaro".

Акцёр таксама заявіў, што яму не падабаецца шлях развіцця Еўропы, цяперашнія еўрапейскія лідары і стаўленне ЕС да мігрантаў і фермераў, паведамляе ВВС.

Дэпардзьё наведаў Беларусь у ліпені ў рамках працы над фільмам «Нармандыя — Нёман», нагадвае www.gazeta.ru. Дэпардзьё сустрэўся з краіны Аляксандрам Лукашэнкам, які падчас сустрэчы пазнаёміў акцёра з некаторымі ўзорамі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і навучыў яго касіць траву.

Дэпардзьё, які атрымаў расійскае грамадзянства ў студзені 2013 года, таксама неаднаразова заяўляў пра сімпатыі да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. У траўні ён заявіў у інтэрв'ю "Vanity Fair", што "гатовы памерці за Расію".