Жлобінцам прысудзілі па два гады калоніі за мінулагоднія падзеі

Працягваюцца суды за падзеі 9 жніўня 2020 года, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2021_10_29_09_46_02.jpg

У судзе Жлобінскага раёна 28 кастрычніка разгледжаная яшчэ адна крымінальная справа па абвінавачванні мясцовых жыхароў Яўгена Хар’янава і Уладзіслава Верасава ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).
Згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня 2020 года Хар’янаў і Верасаў «прымалі ўдзел у актыўных групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, блакавалі вуліцы і тым самым перашкаджалі працы грамадскага пасажырскага транспарту і устаноў горада».