Мінчук атрымаў 3 гады «хатняй хіміі» за паведамленне ў тэлеграм-чаце з заклікам блакаваць дарогу

Мінчук Дзяніс Бацян атрымаў тры гады «хатняй хіміі» за заклік блакаваць дарогу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дзяніс Бацян / vk.com

Дзяніс Бацян / vk.com


Маладога чалавека прызналі вінаватым у «арганізацыі, альбо актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Паводле звестак следства, 8 верасня мінулага года ён апублікаваў у тэлеграм-чаце паведамленне з заклікам да кіроўцаў блакаваць рух на адной са сталічных вуліц.
За заклік блакаваць дарогу Дзянісу Бацяну прысудзілі тры гады «хатняй хіміі».