Змітра Шыманскага асудзілі да «хіміі» за гранне на дудзе на маршы
Завяршыўся суд па справе дудара Змітра Шыманскага.

Змітра Шыманскага абвінавачвалі па арт 342 КК — «Арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» — за гранне на дудзе на маршы 16 жніўня 2020 года, паведамляе @by_culture.
Музыку асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).
Яшчэ пяцёра палітвязняў — музыкаў гурта «Irdorath» застаюцца ў СІЗА на Валадарскага.
Надзеі Калач, Уладзіміру Калачу, Антону Шніпу, Юліі Марчанка і Пятру Марчанку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Вядома, што ім інкрымінуюць да чатырох эпізодаў удзелу ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.