Жонка Алеся Бяляцкага атрымала першы ліст ад мужа з-за кратаў
У зняволенні Бяляцкі знаходзіцца з 14 ліпеня.
Жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага атрымала першы ліст ад мужа з-за кратаў
Паводле Наталлі Пінчук, Бяляцкі піша, што ў яго ўсё нармальна, перадае ўсім прывітанне і распавядае, што цяпер чытае кнігу Харукі Марукамі «Паляванне на авечак».
Нагадаем: учора Алесю Бяляцкаму споўнілася 59 гадоў.