Палітвязня Зміцера Шыманскага перавялі ў СІЗА на Валадарскага

2 жніўня Зміцера затрымалі разам з удзельнікамі гурта Irdorath. Дагэтуль ён знаходзіўся ў ІЧУ ў Жодзіне, дзе цяжка перахварэў на COVID-19.

photo_2021_09_26_18_24_11.jpg

З лістоў Зміцера да сваякоў вядома, што ён практычна не мае неабходных побытавых рэчаў, а ў перадачах не прымалі амаль нічога, акрамя ежы ды лекаў.
Зміцер Шыманскі вядомы тым, што 15 гадоў грае на дудзе і іншых інструментах у розных гуртах, у ліку якіх «Всё_Crazy», «Ліцвінскі хмель», «Cornu Copia» і іншыя.
Напісаць ліст Зміцеру можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2.