Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў, які знік 12 студзеня, знайшоўся ў Кастрычніцкім РУУС Мінска
Журналіст Андрэй Аляксандраў знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС Мінска. Пра гэта паведаміў дзяжурны РУУС дырэктару кампаніі БелаПАН Дзмітрыю Наважылаву, які прыехаў ва ўпраўленне пісаць заяву аб знікненні Аляксандрава.
![Андрэй Аляксандраў з праграмным дырэктарам прэс-клуба Алай Шарко, якая знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага па абвінавачванні ў крымінальнай справе Андрэй Аляксандраў з праграмным дырэктарам прэс-клуба Алай Шарко, якая знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага па абвінавачванні ў крымінальнай справе](/img/v1/images/alexandrov131.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Аляксандраў з праграмным дырэктарам прэс-клуба Алай Шарко, якая знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага па абвінавачванні ў крымінальнай справе
Андрэй Аляксандраў перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня каля 14.00. З яго дзяўчынай сувязі таксама не было.
Абставіны затрымання журналіста па-ранейшаму невядомыя. Па словах дзяжурнага міліцыянта, «праводзіцца разбіральніцтва». Статус Аляксандрава таксама невядомы. Да яго едзе адвакат.
Дзяўчына Аляксандрава знайшлася ў сталічным ЦІП на Акрэсціна.