Затрыманым у лістападзе студэнтам працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Затрыманым у лістападзе мінулага года студэнтам працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.
Анастасія Булыбенка застанецца пад вартай яшчэ два месяцы, Ілля Трахтэнберг і Глеб Фінцэр — месяц, паведамляе REFORM.by са спасылкай на Студэнцкую ініцыятыўную групу.
Прадстаўніку Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алане Гебрамарыям таксама працягнулі тэрмін, але пакуль невядома на колькі.
Студэнцкім актывістам выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады).