Справы Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай перадалі ў суд

Справы журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай перадалі ў суд Фрунзенскага раёна Мінска. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла прадстаўнік Мінгарсуда Надзея Антоник.

1640x856_1.png


Пры гэтым сваякам Дар’і і Кацярыны ніхто аб перадачы справы ў суд не паведаміў, перадае Беларускі партызан.

«У канцылярыі Фрунзенскага суда заявілі, што на працягу тыдня прызначаць дату пасяджэння. Суддзю яшчэ не вызначылі», — распавёў Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай.

Раней, 9 студзеня, Ігар Ільяш пасля атрымання ліста ад Кацярыны з Жодзінскай турмы паведаміў, што следства па яе справе завершана. У лісце журналістка напісала, што чакае этапавання ў Мінск.

Журналісткі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі з 15 лістапада — яны былі затрыманыя за стрым, дзе паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі Народнага мемарыяла. Кацярыны і Дар’і прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Праваабаронцы прызналі дзяўчат палітвязнямі.