Жыхар Верхнядзвінска запытаў у Адміністрацыі Лукашэнкі, чаму РБ удзельнічае ў вайне. Вынік: 15 сутак
Суд Верхнядзвінскага раёна 25 сакавіка разглядзеў справу мясцовага жыхара. Яго абвінавацілі па арт. 24.23 КаАП у тым, што ён правёў несанкцыянаванае пікетаванне на сайце Адміністрацыі Лукашэнкі., паведамляюць праваабаронцы.

«Наўмысна размясціў фотаздымак з выявай палотнішча сцяга бела-чырвона-белага колеру і выявай герба Пагоня дзеля публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў», — гучала ў абвінавачванні.
Мужчына на судзе растлумачыў, што даслаў на сайце
паведамленне з пытаннем «Чаму Беларусь удзельнічае ў вайне з Украінай?», але
адказу не атрымаў. Таму ён зноў напісаў і далучыў фотаздымкі БЧБ-сцяга і герба
Пагоня:
«Здравствуйте ещё раз, писал вам но ответа нет пишу ещё раз.
Почему Беларусь участвует в войне с Украиной? Нет войне!!! Живе Беларусь!!!
Слава Украине!!!».
Суддзя Людміла Каваленка прызнала мужчыну вінаватым і
арыштавала яго на 15 сутак.