Адкрылася рэспубліканская выстава жывапісу «Праект»
Вечарам 24 траўня ў Палацы мастацтва адкрылася рэспубліканская выстава жывапісу «Праект», на якой экспануюцца звыш 150 твораў розных стыляў і жанраў, у тым ліку — персанальная выстава Зоі Луцэвіч.

Старшыня Беларускага саюзу мастакоў Уладзімір Савіч на выставе «Праект». Фота Марата Гаравога
Старшыня секцыі жывапісу Беларускага саюзу мастакоў Віталь Герасімаў выказаў упэўненасць у тым, што выстава адлюстроўвае ўсю разнастайнасць накірункаў айчыннага жывапісу, у якім прафесійна, годна і цікава працуюць мастакі розных пакаленняў.
Паводле слоў намесніка старшыні БСМ па выставачнай дзейнасці Леаніда Хобатава, выстава дэманструе прагрэс айчыннай школы жывапісу, шырока вядомай у свеце. «Беларускае мастацтва калі не дзівіць, дык узрушвае свет. А гэта сведчыць пра тое, што ў краіне жыве неўміручы творчы дух», — адзначыў Хобатаў.
Старшыня БСМ, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Савіч паведаміў, што ў снежні павінен адбыцца чарговы з’езд творчага аб’яднання. Вось чаму сакратарыят БСМ вырашыў, каб кожная секцыя саюза выказалася перад з’ездам і зрабіла своеасаблівую справаздачу, сказаў Савіч.
Выстава працуе да 16 чэрвеня
Фатаздымкі Марата Гаравога

Зоя Літвінава. «Рэальнасць пустэчы»

Зоя Літвінава. «Застыўшае ў нерухомым»

Мікола Бушчык. «Лета ў Альберціне»

Мікола Бушчык. «Зменлівы свет»

Павел Хадаровіч. «З рукатворных крыніц»

Павел Хадаровіч. «Старадрукі»

Павел Хадаровіч. «Рэтраспектыва. Вялікакняжацкі час»

Зоя Луцэвіч. «Марк і Бэла»

Зоя Луцэвіч. «Насферату»

Зоя Луцэвіч. «Каліф на гадзіну»

Зоя Літвінава. «Фальклёрны матыў»

Мікола Бушчык. «Сон»

Ірына Ясюкойць-Дударава. «Канец лета»

Анатоль Беляўскі. «Вечар на Прыпяці»