Аскараносны мультфільм «Галаваломка» выйшаў на VOKA ў беларускім дубляжы

Відэасэрвіс VOKA выпусціў у афіцыйным беларускім дубляжы «Галаваломку» – анімацыйны хіт ад студый Disney і Pixar, які атрымаў «Оскар» і «Залаты глобус». Яго рэжысёр – Піт Доктэр, аўтар папулярных мультфільмаў «Душа» і «Уверх».

voka_halavalomka.jpg

Галоўныя героі «Галаваломкі» – пяць асноўных эмоцый, якія кіруюць 11-гадовай Райлі: Радасць, Смутак, Агіда, Гнеў і Страх. Эмоцыі жывуць у свядомасці дзяўчынкі і кожны дзень дапамагаюць ёй прымаць рашэнні, як сябе паводзіць. Да пары да часу эмоцыі жывуць дружна, але раптам аказваецца, што Райлі і яе бацькам трэба будзе пераехаць з невялікага ўтульнага гарадка ў шумны мегаполіс. Кожная з эмоцый лічыць, што менавіта яна лепш ведае, што трэба рабіць у гэтай няпростай сітуацыі, і ў галаве ў дзяўчынкі надыходзіць поўная блытаніна.
Прэм'ера мультфільма адбылася ў чэрвені 2015 года на Канскім кінафестывалі. У 2016 годзе ён быў адзначаны прэміямі «Оскар» і «Залаты глобус» як найлепшы анімацыйны фільм, а таксама атрымаў мноства іншых узнагарод і высокую ацэнку гледачоў.
У беларускай версіі Райлі гаворыць голасам Ясны Глотавай. Іншыя ролі ў «Галаваломцы» агучылі Святлана Цімохіна, Наталля Кот-Кузьма, Аксана Чывялёва, Сяргей Чэкерэс, Уладзімір Глотаў і Андрэй Градабоеў. Дубляж быў падрыхтаваны кампаніяй «Кінаконг» спецыяльна для VOKA.
Прагляд мультфільма даступны па падпісцы «Усё ўключана». Знайсці яго можна ў раздзеле відэасэрвісу «Кіно па-беларуску – CINEVOKA», дзе таксама ёсць пераагучаныя мультфільмы «Наперад», «Душа», «Уверх», «Рыбка Поньё» і «Таямніца Келза». Акрамя анімацыйнага і мастацкага кіно, у раздзеле «CINEVOKA – Серыялы па-беларуску» ў беларускім дубляжы гледачам платформы даступны яшчэ і серыялы.
Паводле прэс-рэліза