«Час second-hand» Святланы Алексіевіч па-беларуску — вольна пампуйце і чытайце!

Для вольнага спампоўвання ў фармаце .epub даступная кніга Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч «Час second-hand». Выданне размешчанае на сайце ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» lit-bel.org з ласкавай асабістай згоды аўтаркі.



second_hand1.jpg

Кніга Святланы Алексіевіч, якая была перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і атрымала некалькі прэстыжных літаратурных прэмій, цяпер даступная па-беларуску. Твор пабачыў свет у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. На беларускую мову яго пераклалі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч.

Кніга Святланы Алексіевіч "Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)" закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час "перабудовы" і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе "часам сэканд-хэнд". 

lit_bel.org__assets_images_2_e5948ed6bba57903e86d2f530d0afd59.jpeg

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"