«Экстрэмісцкую» мапу Усходніх могілак прэзентуюць у Мінску
7 лістапада а 18-ай гадзіне ў «Арт Сядзібе» (зав. Інструментальны, 6, ст. м Парк Чалюскінцаў) адбудзецца прэзентацыя праекту Радыё Свабода «Беларускі нацыянальны некропаль».
Гэта друкаваная і электронная мапа Усходніх могілак з пазначэннем месцаў, дзе пахаваныя выбітныя беларускія культурніцкія і грамадскія дзеячы.
Удзел у прэзентацыі возьмуць стваральнікі мапы, гісторыкі і некрапалісты. На прэзентацыі ўсе ахвотныя змогуць атрымаць мапу задарма.
Пару дзён таму мінская друкарня «Карандаш» адмовілася друкаваць гэтую мапу, палічыўшы яе агітацыйнай. Пасля здарэння іншыя друкарні прапанавалі сваю дапамогу, і мапу ўдалося вырабіць.
Пачатак сустрэчы а 18.00. Уваход вольны.
Адрас: Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Метро Чалюскінцаў, па бул. Талбухіна, налева на Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.