Фільм «Авантуры Пранціша Вырвіча» выйдзе на беларускай мове, прэм’ера пераносіцца

Прэм’ера беларускай прыгодніцкай стужкі «Авантуры Пранціша Вырвіча» па рамане Людмілы Рублеўскай была запланавана на 19 сакавіка. Кінастудыя «Беларусьфільм» вырашыла пераагучыць карціну на беларускую мову, каб фільм выйшаў у пракат адначасова на дзвюх мовах.

poster_11.jpg

На пачатку гэтага тыдня нават адбыўся перадпрэм'ерны паказ фільма ў Доме кіно. Але адразу пасля паказу ў шмат каго ўзніклі пытанні, як гэта так – праект беларускі, кніга напісаная на беларускай мове, падзеі звязаныя з беларускай гісторыяй, а фільм для беларускага гледача выходзіць не па-беларуску.
І вось добрая навіна! Амаль перад самай прэм’ерай на кінастудыі «Беларусьфільм» паведамілі, што яны выступаюць з ініцыятывай пераагучыць карціну на беларускую мову. Таму прэм’ера пераносіцца на травень. Фільм выйдзе ў пракат адначасова на дзвюх мовах, калі будзе гатовая беларускамоўная версія.

1__1__17.jpg