Германія запрашае ў кніжнае падарожжа

Германія на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прадставіць стэнд. Кнігі на ім не будуць прадавацца, а традыцыйна перададуць у дар беларускім установам.

28238401_2051544565083116_6046689813812404124_o.jpg


Германія, як і ў папярэднія 22 гады, у 2018 годзе зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах кнігі з Германіі.

Сёлета Пасольства Германіі запрашае ў кніжнае падарожжа па Германіі. Адкрыйце для сябе чароўныя гарады і ландшафты ад Паўночнага мора да Альпаў!

Цэльнасць кніжнай калекцыі дадаюць кнігі для дзяцей і юнацтва, а таксама двухмоўная літаратура.

Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны падборцы актуальнай нямецкамоўнай белетрыстыкі пад назвай “Кнігі, пра якія размаўляюць”, калекцыі кніг “Самыя прыгожыя нямецкія кнігі 2017 года”, а таксама кнігам-намінантам з лонг-ліста Нямецкай кніжнай прэміі 2017 года — адной з найважнейшых літаратурных прэмій Германіі.

Асаблівасцю стэнда Пасольства Германіі з’яўляецца тое, што прадстаўленыя тут кнігі не будуць прадавацца, а будуць традыцыйна перададзены ў дар беларускім школам і ўстановам, якія на працягу многіх гадоў актыўна садзейнічаюць распаўсюджванню і вывучэнню нямецкай мовы і культуры.

Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:

28 лютага

13.00-16.00 — Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA)

16.00-19.00 — Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

1 сакавіка

14.00-19.00 — Прадстаўніцтва Германскай асацыяцыі народных універсітэтаў (DVV International)

2 сакавіка

10.00-13.00 — Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD) у БДУ

3 сакавіка

12.00-15.00 — Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна

4 сакавіка з 11.00 па 13.00 у рамках традыцыйнага Дзіцячага дня пройдзе мерапрыемства “Майструем разам!”. На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў і даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе ў лічбавым фармаце, а таксама пазнаёміцца з новым праектам Інстытута імя Гётэ “Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт”.

Нагадаем, Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш праходзіць у Нацыянальным выставачным цэнтры „БелЭкспа“ па адрасе: пр. Пераможцаў, 14.

Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 28.02.2018 г., а 12.00 гадзіне.

Фота: © Goethe-Institut/Wiktoryja Charytonawa)

Фота: © Goethe-Institut/Wiktoryja Charytonawa)

Часы працы германскага стэнда:

серада, 28.02.2018 г. 12.00–19.00

чацвер-субота, 01.03 — 03.03.2018 г. 10.00–19.00

нядзеля, 04.03.2018 г. 10.00–15.00

Больш падрабязнасяў тут: 

www.minsk.diplo.de 

www.facebook.com/posolstvogermaniiminsk 

www.goethe.de/minsk

Паводле прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску