Пасольства Германіі запрашае ў кніжнае падарожжа па Германіі

Германія, як і ў папярэднія 22 гады,сёлета зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах кнігі з Германіі.

buchmesse_511x222.jpg


Сёлета Пасольства Германіі запрашае ў кніжнае падарожжа па Германіі. Адкрыйце для сябе чароўныя гарады і ландшафты ад Паўночнага мора да Альпаў! Цэльнасць кніжнай калекцыі дадаюць кнігі для дзяцей і юнацтва, а таксама двухмоўная літаратура. Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны падборцы актуальнай нямецкамоўнай белетрыстыкі пад назвай «Кнігі, пра якія размаўляюць», калекцыі кніг «Самыя прыгожыя нямецкія кнігі 2017 года», а таксама кнігам-намінантам з лонг-ліста Нямецкай кніжнай прэміі 2017 года, адной з найважнейшых літаратурных прэмій Германіі.
Асаблівасцю стэнда Пасольства Германіі з’яўляецца тое, што прадстаўленыя тут кнігі не будуць прадавацца, а будуць традыцыйна перададзены ў дар беларускім школам і ўстановам, якія на працягу многіх гадоў актыўна садзейнічаюць распаўсюджванню і вывучэнню нямецкай мовы і культуры.
Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі распавядуць пра сваю дзейнасць і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:
28 лютага13.00-16.00 Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA) 16.00-19.00 Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)
1 сакавіка14.00-19.00 Германскае аб’яднанне навучальных устаноў для адукацыі дарослых (DVV International)
2 сакавіка10.00-13.00 Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD) у БДУ
3 сакавіка12.00-15.00 Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна
4 сакавіка11.00-13.00 у рамках традыцыйнага Дзіцячага дня пройдзе мерапрыемства «Майструем разам!». На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў і даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе ў лічбавым фармаце, а таксама пазнаёміцца з новым праектам Інстытута імя Гётэ «Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт».
Нагадваем, штоМінская міжнародная кніжная выстава-кірмашпройдзе ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» (пр. Пераможцаў, 14). Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 28 лютага а 12.00 гадзіне. Часы працы германскага стэнда: 28 лютага — 12.00-19.00, 1-3 сакавіка — 10.00-19.00, 4 сакавіка — 10.00-13.00.