Эксперт: Ваенныя страты Польшчы склалі каля 3 трыльёнаў злотых
Гэткая сума была названая падчас пасяджэння польскай Парламенцкай камісіі па справе нямецкіх ваенных рэпарацыяў.
Амаль 3 трыльёны злотых склалі страты, нанесеныя Польшчы ў выніку Другой сусветнай вайны. Гэткая сума была названая падчас першага адкрытага пасяджэння Парламенцкай камісіі па нямецкіх ваенных рэпарацыях.
Былы сакратар Камісіі па справе ваенных стратаў, нанесеных Варшаве Юзэф Менэс (Józef Menes), прадставіў на пасяджэнні некалькі пасляваенных справаздачаў па гэтай справе. Нагадаем Юзэф Менэс быў сакратаром камісіі ў часе, калі мэрам сталіцы быў былы прэзідэнт Лех Качыньскі.
Паводле яго, найбольш верагоднымі з’яўляюцца дадзеныя, якія былі апублікаваныя Бюро па ваенных рэпарацыях праз два гады пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Эксперт адзначыў, што тады страты былі ацэненыя ў амаль 49 мільярдаў долараў ЗША. Цяпер, беручы пад увагу змену пакупніцкай здольнасці долара, гэтая сума складае 2 трыльёны 987 мільярдаў злотых (больш за 870 мільярдаў 845 мільёнаў долараў).
На пасяджэнні камісіі таксама была прадстаўлена інфармацыя аб сумах, выплачаных польскіх грамадзян нямецкімі кампаніямі і ўрадам у 2001–2006 гадах. Якуб Дэка (Jakub Deka) з Фонду “Польска-нямецкае прымірэнне” адзначыў, што выклады не былі кампенсацыяй стратаў, але дапамогай. У агульнай складанасці каля паўмільёна чалавек атрымалі 3,5 мільярда злотых.
Дапамогу атрымалі былыя вязні канцэнтрацыйных лагераў, гета і турмаў, а таксама прымусовыя работнікі, якія працавалі ў Трэцім Рэйху.
Парламенцкая камісія па нямецкіх ваенных рэпарацыях павінна падрыхтаваць даклад з вылікам стратаў, нанесеных Польшчы ў выніку Другой сусветнай вайны. Чальцы камісіі павінны таксама прааналізаваць юрыдычныя магчымасці патрабаваць у Нямеччыны ваенных рэпарацый.