Ірэна Катвіцкая заспявае ў кнігарні «логвінаЎ»

27 траўня на «Нулявым кніжным кіламетры» заспявае і зайграе лідарка гурту АKANA Ірэна Катвіцкая. Этна-спявачка і піяністка прадставіць свой новы сольны альбом Ethno fantasia.



katvickaja.jpeg

Ірэна Катвіцкая

Пасля невялічкага выступу можна будзе падачыняцца са спявачкай і атрымаць ад яе аўтограф.

Кнігарня «логвінаЎ» (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход — вольны.

Крыху пра альбом Ethno fantasia. Уважлівы слухач тут знойдзе элементы джазу і мінімалізму, раяль эпохі мадэрну, вакал, этнічна напоены адценнямі ад шэпту да крыку, ад калыханкі да горычнай малітвы, а таксама розныя беларускія дыялекты.

СБП