Як выглядала Берасце ў эпоху Сярэднявечча і Рэнесансу?
На такое пытанне спрабавала адказаць берасцейская мастачка Настасся Фяцісава. Прэзентацыя мастацкіх рэканструкцый на паштоўках на тэму гісторыі горада адбылася ў Берасці ў зале Зімовага саду, што ў старым корпусе Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Праца мастачкі Настассі Фяцісавай
Настасся Фяцісава перакананая, што галоўнае, каб у берасцейцаў была цікавасць да гістрорыі роднага горада:
— Для мяне гэта была вельмі прыемная неспадзяванка. Магчыма, гэта нейкая нагода вярнуцца ў мінулае, успомніць і падумаць, што рабіць далей у сваёй творчасці. Прыемна, што камусьці гэта цікава. Добра, што гэтыя працы калісьці былі зроблены, бо яны цікавяць людзей і цяпер.
Мерапрыемства прымеркаванае да 995-годдзя горада, галоўнымі арганізатарамі сустрэчы выступіла кампанія "Берасце старадаўняе".
Беларускае Радыё Рацыя