Кіраўнік Disney назваў дату выхаду восьмага эпізоду «Зорных войнаў»

Восьмы эпізод працягне часовую і сюжэтную лінію фільма «Зорныя вайны. Эпізод VII: Абуджэнне Сілы», які мусіць выйсці на экраны ў снежні гэтага года. Падзеі сёмага фільма, у сваю чаргу, развіваюцца праз 30 гадоў пасля заканчэння шостага эпізоду «Вяртанне джэдая».  



images59.jpg

Восьмы фільм фантастычнай эпапеі «Зорныя войны» выйдзе ў пракат 26 траўня 2017 года, прыводзіць Sky News заяву кіраўніка кампаніі Disney Боба Айгера.

Выхад восьмы часткі эпапеі прызначаны на наступны дзень пасля саракагадовай гадавіны выхаду першага фільма «Новая надзея» ў 1977 годзе.

Айгер заявіў пра гатоўнасць студыі выпусціць спін-оф «аб персанажах і падзеях, якія не маюць дачынення да асноўных герояў сагі» з брытанскай актрысай Фелісіці Джонс у галоўнай ролі. Фільм пад назвай Rogue One (варыянт перакладу: «Адзіночка») павінен выйсці на экраны ў снежні 2016 году. Дэталі сюжэту Айгер не раскрыў, дадаўшы толькі, што рэжысёрам стане брытанец Гарэт Эдвардс, які раней зняў «Гадзіла» і «Монстраў».