Музычныя сустрэчы пад зорна-паласатым сцягам

Мы памятаем, як у мінулым годзе супрацоўнікі амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі з жалем паведамілі, што загарадная рэзідэнцыя ў жывапісных Раубічах больш не можа належаць дыпламатычнай місіі ЗША, а значыць і фестываль “Амбасовішча мусіць праводзіцца ў іншым месцы, альбо знікнуць з фестывальнай карты краіны ўвогуле. Тады прыхільнікі фестывалю гадалі, якая канкрэтна форма можа стаць больш-менш паўнавартасным замяняльнікам унікальнай музычнай з’явы, імя якой – “Амбасовішча? На здымку: "J-морс"



c9319967c038f9b923068dabdf60cfe3.jpg

Мы памятаем, як у мінулым годзе супрацоўнікі амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі з жалем паведамілі, што загарадная рэзідэнцыя ў жывапісных Раубічах больш не можа належаць дыпламатычнай місіі ЗША, а значыць і фестываль “Амбасовішча мусіць праводзіцца ў іншым месцы, альбо знікнуць з фестывальнай карты краіны ўвогуле. Тады прыхільнікі фестывалю гадалі, якая канкрэтна форма можа стаць больш-менш паўнавартасным замяняльнікам унікальнай музычнай з’явы, імя якой – “Амбасовішча?

На здымку: "J-морс"


І вось на мінулым тыдні на суверэннай тэрыторыі амбасады ЗША ў Беларусі зноў загаварылі пра фэст “Амбасовішча. Яго рэінкарнацыя, хоць і ў менш глабальным варыянце, адбылася пад час прыёму ад імя часова паверанага ЗША ў Беларусі Майкла Скэнлана. На прыём, які гэтым разам тэматычна прысвячаўся свабодзе творчага самавыяўлення, былі запрошаны шматлікія прадстаўнікі творчай інтэлегенцыі краіны: мастакі, літаратары, музыканты, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Іх чакалі выстава рэпрадукцый сучаснага амерыканскага мастацтва ад жывапісу да архітэктруры, камп’ютарная віктарына па амерыканскай літіратуры і мастацтву, фота-выстава “Прэс-фота Беларусі-2011, стэнд з выданнямі, якія распавядалі пра сённяшні дзень Злучаных Штатаў. Сярод іх асаблівую цікаўнасць выклікала беларускамоўнае выданне “Нарысы аб амерыканскай літаратуры, якое было выдадзена з дапамогай амбасады ЗША ў Беларусі...
Прыём распачаўся кароткім уступам вядучага імпрэзы Алеся Круглякова, які прадставіў слова часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі Майклу Скэнлану. Спадар Скэнлан яшчэ раз нагадаў пра тое, што свабода творчага самавыяўлення – адзін з галоўных атрыбутаў дэмакратычнага грамадства. Абмяжоўваць свабоду – значыць перашкаджаць развіццю дэмакратыі. А вось магчымасць свабодна выяўляць свае погляды праз мастацтва з’яўляецца падставай для роста і развіцця грамадства і асобы. “Што глядзець, якія раманы чытаць, якую музыку слухаць – павінен вырашаць сам грамадзянін. Бо кожны разумее прыгажосць, мастацкасць па-свойму – гэтак падсумаваў галоўную тэму прыёма ў амбасадзе ЗША М. Скэнлан. Пранікнёныя словы спіча часова паверанага, яго незмушанае аратарскае майстэрства знайші водгук у сэрцах тых, хто на сабе адчуў творчыя абмежаванні, з дапамогай якіх рашаюць усе праблемы сённяшнія беларускія ўлады.

Зміцер Вайцюшкевіч

"Крамбамбуля"

Гэтым разам канцэртная праграма прыёма не несла на сабе рысаў конкурсу, што вылучала “Амбасовішча ў мінулыя гады, а была пабудавана ў больш камерных танах. І гэта зразумела: у рысе горада да позняга вечара граць гучную музыку – сабе ж наклікаць непрыёмнасцяў! Бо хоць амбасада часова паверанага – суверэнная тэрыторыя ЗША, але законы краіны і гарадскія пастановы выконваць трэба.
Таму і айчынныя музыканты пастараліся сканцэнтравацца не на драйве (да больш спрыяльных часоў!), а засяродзіцца на эмацыянальным і лірычным складніках музычнай творчасці. Першай на імправізаваную сцэну, што была ўзведзена на тэрыторыі амбасады ЗША, выйшла салістка гурта NAKA Наста Шпакоўская, спевы якой гучалі ў суправаджэнні клавішніцы гурта Ірыны Кліменкі. Па шчырасці, яе камеры, цалкам беларускамоўны сэт адкрыў слухачам зусім новую спявачку, якой не было на айчыннай рок-сцэне. У спевах Насты спалучыліся фолклорны меладызм, і рок з блюзам, і сацыяльна завостарая лірыка, якія адразу выклікалі цікаўнасць і захапленне слухачоў.

Лявон Вольскі і Юрась Ляўкоў (NRM)

Майкл Скэнлан


Трымаць слова за беларускіх літаратараў гэтым разам выпала знакамітаму паэту і былому кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву. Уладзімір Пракопавіч шчыра вітаў прысутных і пазнаёміў іх з урыўкамі сваёй новай паэмы “Турма. Пасля прачытаных аўтарам свежых паэтычных радкоў, паэзію Някляева агучыў “чалавек-катастрофа (па вызначэнні вядучага А.Круглякова) Зміцер Вайцюшкевіч, які заспяваў упадабаную слухачамі “Красуню-вясну. Сваё выступленне спявак прысвяціў “усім, хто не з намі.
Са зборнікам “Сымэтрычныя сны ў руках паэт і бард Андрэй Хадановіч падзяліўся прысутнымі дзесяццю спосабамі “выцягнуць маладога беларускага хлопца з ложка каханай. Гэтыя практычныя “парады неслі адбітак жартаўлівасці, а таму кожны з прысутных на прыёме хацеў зрабіць свой унёсак у агучаны Хадановічам спіс. Гэтая гульня адбывалася не доўга, але да задавальнення абодвух бакоў – аўтара і слухачоў.

Наста Шпакоўская

Уладзімір Някляеў


Гурт “Крамбамбуля начале з Лявонам Вольскім ўпрыгожыў прыём цудоўнымі мелодыямі і аранжыроўкамі, якія так палюбіліся слухачам. А яшчэ больш узрадаваліся госці амбасады, калі Лявон запрасіў на сцэну прысутных тут музыкаў Змітра Вайцюшкевіча, Алега Хаменку (“Палац) і Уладзіміра Пугача (“J-морс). Разам з “Крамбамбуляй і Лявонам яны выканалі шэраг знакамітых хітоў – “Я нарадзіўся тут, “Такога няма нідзе, у стварэнні якіх прымалі ўдзел гэтыя музыканты. Сапраўды, эксклюзіўны падарунак!
Нягледзчы на тое, што ўвесь вечар дзейнічала канцэртная пляцоўка, на прыёме прысутнічалі музыканты, якія гэтым разам не выходзілі на сцэну да слухачоў. Але ўсе разумелі цяжкасці першых крокаў па адраджэнню знакамітага фэста ў новым фармаце. Таму зычылі музыкантам сустрэцца на будучым “Амбасовішчы праз год.
------------------------------------------------------------------
Фота аўтара