«Неверагодны містар Фокс» па-беларуску выходзіць у кінапракат

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды» ў мінскі кінапракат упершыню выходзіць мультфільм режысёра Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс». Знакаміты фільм у беларускай агучцы можна будзе ўбачыць у кінатэатрах з 22 да 25 лістапада.

planetabelarus.by

planetabelarus.by

А 22 лістапада ў 19:00 у кінатэатры velcom cinema сеткі Silver Screen адбудзецца дабрачынны прэм’ерны сеанс мультфільма. Прыбытак з паказу арганізатары пералічаць Цэнтру дапамогі дзікім жывёлам і птушкам «Сірын».
Пераклад і агучка стужкі на беларускай мове выкананыя камандай «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.
У 2010 годзе мультфільм «Неверагодны містар Фокс» быў намінаваны на «Оскар» за найлепшы саўндтрэк і найлепшы анімацыйны фільм. Гэта экранізацыя аднайменнай казкі Роальда Даля, вядомага па аповесці «Чарлі і шакаладная фабрыка».
Створаная ўручную мультыплікацыя ад рэжысёра Уэса Андэрсана, аўтара фільмаў «Гатэль «Гранд Будапешт», «Цягнік у Дарджылінг» і «Сямейка Тэненбаўм», у характэрнай аўтарскай манеры расказвае пра шалапутнага бацьку лісінай сям’і. Адказваючы на нападкі раз’юшаных ягонымі выхадкамі фермераў, ліс-авантурыст містар Фокс адпраўляецца ў адчайныя прыгоды, у якіх яму трэба будзе не толькі вярнуць сваё добрае імя, але і ўратаваць сваю сям’ю.
Паводле проэс-рэліза