Новы выпуск Фіндуса і Пэтсана — ужо ў продажы!

Пасля шумнага перадкаляднага дэбюту стары Пэтсан і яго верны сябра, кот Фіндус, зноў завітваюць да беларускіх дзетак.



ff353d31_139b_49ac_bb65_d1b39f5aae62.jpg

Новая кніга “Блінны торт”, па вялікім рахунку, з’яўляецца пачаткам славутай серыі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. На беларускай мове яна ўпершыню выдаецца ў перакладзе Надзеі Кандрусевіч-Шыдлоўскай. “Блінны торт” Свэна Нурдквіста стаўся адзінаццатым выпускам серыі “Каляровы ровар” Бібліятэкі СБП “Кнігарня пісьменніка”.

Як і ў мінулы раз, перакананыя вяскоўцы Пэтсан і Фіндус рыхтуюцца да свята. Аднак цяпер гэта ўжо не Каляды, а самы натуральны дзень народзінаў Фіндуса. Што праўда, каток святкуе яго тройчы на год, але гэта ніколі не перашкаджала добраму адзначэнню.

lit_bel.org__assets_images_2_cc664974499bfb5748014a17456fc450.jpeg

Асноўная і традыцыйная страва на гэтай Фіндусавай урачыстасці — салодкі блінны торт. Ды толькі як яго зрабіць, калі мука скончылася, і за ёй трэба ехаць на ровары ў краму, а кола ў ровара лопнула, ды інструменты ўсе ляжаць у майстэрні, зачыненай на ключ, які праваліўся ў калодзежнае вядро?

lit_bel.org__assets_images_2_3cbaaa9e46085294bf0a7b8197403250.jpeg

На шляху да святочнага абеду Пэтсана і Фіндуса чакаюць пасткі, непрыемнасці і суседскія кепікі, што, праўда, зусім не азмрочвае іхняга добрага настрою. Бо ў рэшце рэшт дзень нараджэння атрымліваецца выдатны.

Шукайце “Блінны торт” Свэна Нурдквіста ў наступных кніжных крамах: “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К. Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), "Кніжная Шафа" (пр. Дзяржынскага, 9), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27).

А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"