Прыемная вестка з Лондана

Лонданская Брытанская бібліятэка падзякавала ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына за дасылку
“Кніганошы— англамоўнага каталога беларускіх кніг. Беларускі каталагізатар бібліятэкі Рыма Лок выказала зацікаўленасць у атрыманні далейшых выпускаў
выдання.




Першы нумар каталога “Кніганоша нядаўна быў дасланы славянскім аддзелам бібліятэк і цэнтрам вывучэння славянскіх культур у 30 краін свету.



Лонданская Брытанская бібліятэка падзякавала ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына за дасылку “Кніганошы— англамоўнага каталога беларускіх кніг. Беларускі каталагізатар бібліятэкі Рыма Лок выказала зацікаўленасць у атрыманні далейшых выпускаў выдання.

Першы нумар каталога “Кніганоша нядаўна быў дасланы славянскім аддзелам бібліятэк і цэнтрам вывучэння славянскіх культур у 30 краін свету.

Цяпер да выдання рыхтуецца другі нумар каталога, які будзе змяшчаць інфармацыю пра  беларускамоўныя  кнігі, што выйшлі ў 2011 годзе ў кніжных серыях “ Кнігарня пісьменніка, “Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў, “Бібліятэка “Бацькаўшчыны, кнігарня “Наша ніва, “Гарадзенская бібліятэка, незалежных выдавецтвах “ЛогвінаЎ, “Галіяфы, “Медысонт, “Кнігазбор, “Радыёла-Плюс, “Лімарыюс, выдавецтвах Віктара Хурсіка, Змітра Коласа ды інш.

Пераклад другога нумара ажыццяўляе вядомы англійскі беларусіст Джым Дынглі, які доўгі час займаў пасаду старшыні Англа-беларускага таварыства Вялікабрытаніі.

Прэсавая служба СБП

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: