Сяргею Ясеніну — 120. Яго беларускаму паэтычнаму герою — 140

Дай, Джим, на счастье лапу мне,
Такую лапу не видал я сроду.
Давай с тобой полаем при луне
На тихую, бесшумную погоду.
Дай, Джим, на счастье лапу мне.   Кожны савецкі школьнік, а сёння і беларускі, — таму што выкладанню рускай літаратуры ў нашай школе адведзена гіпертрафіравана вялікая колькасць гадзін, — ведае гэтыя радкі. У дадзеным выпадку — недарма.



Бо гэты верш “Сабаку Качалава” Сяргея Ясеніна, прысвечаны чатырохмесачнаму шчанюку-даберману, ўлюбёнцу вялікага рускага … Стоп-стоп, не рускага, а беларускага расійскага актора Васіля Шверубовіча (псеўданім Качалаў), сына святара Мікольскай царквы ў Вільні, Яна Шверубовіча, нашчадка старога беларускага шляхецкага роду.

А сёння, 3 кастрычніка 2015 г., юбілей у Сяргея Ясеніна — 120 год. Вершу, напісанаму ў 1925 г. — 90. Ну і, нарэшце, нашаму суайчынніку, Васілю Шверубовічу (Качалаву), каралю расійскай сцэны першых чатырох дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя (які нарадзіўся 11 лютага 1875 г.) — у бягучым годзе таксама выпадае юбілей — 140. Ажаніўся Шверубовіч таксама з беларускай, акторкай Нінай Літоўцавай, яго сын Вадзім Шверубовіч быў вядомым тэатральным дзеячам у Расіі, а ўнук, Аляксей Барташэвіч  (сын Вадзіма Шверубовіча) — слынны тэатразнаўца і шэкспіразнаўца.

Сёння мы віншуем нашых чытачоў з юбілеем Ясеніна, яго верша і аднаго з герояў паэтычнага прысвячэння. Поўны тэкст нарыса чакайце ў папяровым выпуску “НЧ”.