Шведскія казкі — беларускім дзеткам
Пасол Крысціна Юханесан прачытала беларускім
дзеткам казку казку Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста "Мама Му чытае" па-беларуску ў перакладзе Надзеі Кандрусевіч. І ў яе гэта, як
нам здаецца, цудоўна атрымалася!
"Я неверагодна радая, што магу нарэшце прадставіць вам гэты новы праект,
прысвечаны шведскай дзіцячай літаратуры. Вельмі даўно хацелася
яго распачаць, але, як заўсёды, не хапала часу. І вось нарэшце настаў
момант, можа і не самы радасны і шчаслівы, але той, калі вельмі важнае
месца ў жыцці ізноў займаюць добрыя кнігі. Мы, канечне ж, абавязкова
сустрэнемся ў афлайне і адзначым разам яшчэ не адзін Дзень Швецыі і
іншыя цудоўныя святы, але цяпер важна трымаць сацыяльную дыстанцыю і
часта папросту заставацца дома", — адзначыла спадарыня Крысціна Юханесан.