У кнігарні “Логвінаў” адбудуцца прэзентацыі кніг Андрушы Лазуткіна і Машы Лапо

Прэзентацыі пройдуць 12 і 13 лістапада ў кнігарні "Логвінаў".



lazutkin_lapo.png

“Политология” выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, рыхтавалася ў тым ліку падчас знаходжання ў Рэзідэнцыі маладых літаратараў у Вільні. Рэцэнзію Дзяніса Дробышава на кнігу можна прачытаць тут: http://bookster.by/reviews/palitseksalohiia-bielaruskaha-antyhieroia.
 
Аўтар - без трох хвілін беларускі пісьменнік, 1992 года нараджэння. Амаральны, карыслівы. Выкарыстоўвае мат і трасянку, не асабліва саромеецца. З сямі гадоў марыў працаваць у пракуратуры. Грае на баяне. Валодае аўтамабілем “Жыгулі”.
 
Пачатак прэзентацыі — 19:00. Уваход вольны (пр. Незалежнасці, 37а).
 
13 лістапада ў кнігарні “Логвінаў” адбудзецца прэзентацыя дэбютнай кнігі Машы Лапо “Сплошная среда”
 
“Сплошная среда” выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, рыхтавалася ў тым ліку на Рэзідэнцыі маладых літаратараў у Вільні. Складаецца з некалькіх тэкстаў, якія хацелі зрабіцца вершамі, але не вытрымалі і зрабіліся апавяданнямі.
 
Аўтарка нарадзілася ў Віцебску. На сёння лічыць сябе больш прафесійным чытачом, чым літаратарам, але ў сувязі з унутранай патрэбай час ад часу стварае тэксты розных стыляў і настрояў. Марыць аб напісанні п'есы, але пакуль аддае перавагу пісанню віламі па вадзе. Цвёрда пераканана, што кожны чалавек мусіць пісаць творы, але не абавязкова літаратурныя. Фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Чэслава Мілаша.

Пачатак прэзентацыі — 19:00. Уваход вольны (пр. Незалежнасці, 37а).

Паводле прэс-рэліза Беларускага ПЭН-цэнтра