У зборнай Беларусі першыя тры ачкі

Пасля паразы ад зборнай ЗША зборная Беларусі нарэшце заваявала першыя тры ачкі. Беларускія хакеісты перамаглі хакеістаў зборнай Казахстана з лікам 4:1. На апошняй секундзе Аляксей Калюжны забіў чацвёрты гол у вароты Казахстана.



chakiej.jpg

Першы гол у матчы, забіты ў вароты зборнай Беларусі.Фота тут. бай

Пачатак першага перыяда прынёс зборнай Беларусі шайбу ў вароты, якую забіў казахстанскі нападаючы Андрэй Гаўрылін. Было яшчэ некалькі небяспечных момантаў каля варот зборнай Беларусі. але наш галкіпер Віталь Коваль выратоўваў сітуацыю. У выніку на перапынак каманды пайшлі з лікам 0:1.

На 2-й хвіліне другога перыяда беларуская зборная рэалізавала колькасную перавагу і зраўняла лік голам Сцяпанава ў вароты казахстанскай каманды. На 16-й хвіліне Стасенка пасля паса Сцяпанава забіў яшчэ адну шайбу ў вароты зборнай Казахстана. З лікам 2:1 каманды пайшлі на другі перапынак.

3-й перыяд зноў парадаваў беларускіх заўзятараў. Праз хвіліну 25 секунд Сяргей Касціцын пасля перадачы Крывенкі забіў трэці гол у вароты зборнай Казахстана. І гэта не гледзячы на тое, што беларусы гулялі ў меншасці. І нарэшце Аляксей Калюжны за некалькі секунд да заканчэння матча забіў чацвёртую шайбу.

Наогул сёняшняя гульня беларускіх хакеістаў не магла не радаваць заўзятараў. Асабліва з улікам таго. што зборная Казахстана — даволі моцны супернік. Даволі ўпэўнена глядзеўся галкіпер Віталь Коваль, гэта яго майстэртсва выратавала каманду, як мінімум, ад двух галоў.

Што ж, тры ачкі ўжо ёсць. Чакаем працягу.