Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад перакладу трэцяй кнігі прыгод Гары Потэра
Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад перакладу трэцяй кнігі прыгод Гары Потэра — «Гары Потэр і вязень Азкабана».

Пераклад выйдзе 16 кастрычніка. Пераклад выйдзе ў цвёрдай і мяккай вокладцы — ранейшыя часткі былі толькі ў цвёрдай.
Замовіць кнігу можна будзе з 16 жніўня. Цяпер даступны фрагмент перакладу.
Перамовы з уладальнікамі правоў на кнігі пра прыгоды Гары Потэра ідуць па кожнай кніжцы асобна. Як распавёў спадар Янушкевіч, першапачаткова ў іх увогуле былі сумневы ў мэтазгоднасці выдання серыі пра Гары Потэра па-беларуску — маўляў, у нашым рэгіёне ўсе, хто хацеў, ужо прачыталі яе па-руску. Але выдавец здолеў упэўніць іх — і не памыліўся.
Цікавасць да першай жа кнігі — вельмі вялікая: наклад з двух тысяч асобнікаў ужо амаль разыйшоўся. "Гары Потэр і філасофскі камень" стаў адной з самых паспяховых кніг па-беларуску ў 2019 годзе — нават нягледзячы на тое, што выйшаў толькі ў сярэдзіне снежня.