«Значна больш» за 100 тысяч расійскіх вайскоўцаў забітыя ці параненыя на Украіне?

Страты ўкраінскага боку таксама вельмі значныя. Толькі мірных жыхароў загінула пад 40 тысяч.

straty_100_000.jpg

Старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў кажа, што абвешчанае адступленне Расіі з Херсона на поўдні Украіны і патэнцыйны тупік у баявых дзеяннях цягам зімы могуць даць абедзвюм краінам магчымасць дамовіцца пра мір, піша Independent. Прапануем артыкул з невялікімі скарачэннямі

Абвешчанае Расіяй адступленне з Херсона — рэгіянальнай сталіцы на поўдні Украіны, якую РФ захапіла ў пачатку вайны, — і патэнцыйны тупік у баявых дзеяннях на працягу зімы могуць даць абедзвюм краінам магчымасць дамовіцца аб міры. Пра гэта заявіў генерал Марк Мілі, старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў, у сераду, 9 снежня.

Ён сказаў, што да 40 000 украінскіх цывільных асоб і «значна больш за 100 000 расійскіх салдат» былі забітыя ці параненыя падчас вайны, якая працягваецца ўжо дзявяты месяц. «Тое ж самае, верагодна, і з украінскага боку», — дадаў Мілі.

«Была велізарная колькасць пакут, чалавечых пакут», — сказаў ён у Эканамічным клубе Нью-Ёрка.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у аўторак, што ён адкрыты для мірных перамоваў з Расіяй аб спыненні вайны, але толькі пры ўмове, што Расія верне ўсе акупаваныя землі Украіны, заплаціць кампенсацыю за шкоду ад вайны і прыцягне да адказнасці за ваенныя злачынствы.

Расія заявіла, што адкрыта для перамоваў, і на гэтым тыдні абвясціла, што пачала адступленне з Херсона.

Зяленскі папярэдзіў, што рускія могуць сімуляваць вывад войскаў з Херсона, каб прывабіць украінскую армію і ўцягнуць у бітву ў стратэгічным прамысловым партовым горадзе — браме на акупаваны Расіяй Крымскі паўвостраў.

Мілі, высокапастаўлены вайсковы афіцэр ЗША, сказаў, што Расія засяродзіла ад 20 000 да 30 000 вайскоўцаў у Херсоне, і поўнае адступленне можа заняць некалькі тыдняў.

«Першапачатковыя паказчыкі такія, што яны сапраўды гэта робяць. Яны публічна абвясцілі, што робяць гэта. Я мяркую, што яны робяць гэта для таго, каб захаваць свае сілы для аднаўлення абарончых рубяжоў на поўдзень ад ракі (Днепр), але гэта яшчэ трэба высветліць», — сказаў ён.

Марк Мілі сказаў, што, магчыма, расіяне скарыстаюцца адступленнем, каб перагрупаваць свае войскі для вясновага наступу, але «тут таксама ёсць магчымасць, акно магчымасцяў для перамоваў».

Але для таго, каб перамовы мелі шанец, і Расія, і Украіна павінны былі б дасягнуць «узаемнага прызнання» таго, што ваенная перамога «магчыма, не дасягальная ваеннымі сродкамі, і таму вам трэба звярнуцца да іншых сродках», — сказаў Мілі, прывёўшы ў якасці прыкладу заканчэнне Першай сусветнай вайны.

Нагадаем, як пісаў НЧ, амерыканскі прэзідэнт наконт адступлення з Херсона сказаў: «Расійскія сілы вяртаюцца на ўсходні бок ракі. І я сказаў, што адбудзецца наступнае: абодва бакі будуць залізваць раны, вырашаць, што яны будуць рабіць зімой, і вырашаць, ці пойдуць яны на кампраміс». Але наконт мірных перамоваў Украіны з Расіяй сказаў, што гэта залежыць ад Кіева: «Нічога датычна Украіны без Украіны».