Калі Зяленскі сустрэнецца з Ціханоўскай? Украінскі бок заявіў пра ўмовы такой сустрэчы
Сустрэча Зяленскага і Ціханоўскай магчымая пасля прызнання яе камандай генацыду ўкраінцаў з боку РФ, а расійскага рэжыму — тэрарыстычным.

Фота РАР
Сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай не з'яўляецца для ўкраінскага боку прыярытэтам. Пра гэта заявіў «Позірку» дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка.
«Беларусам і ўкраінцам не патрэбна сустрэча дзеля сустрэчы, фота ці прызнання. Патрэбна сумесная праца», — заявіў дэпутат.
Паводле ягоных словаў, «больш важна казаць аб прызнанні Беларусі акупаванай Расіяй, тады з'явіцца пытанне: хто легітымна прадстаўляе беларусаў».
Акрамя таго, як лічыць Ганчарэнка, сам афіцыйны Кіеў павінен вызначыцца ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі.

Нагадаем, на ўкраінскага дэпутата Вярхоўнай Рады Аляксея Ганчарэнкі. Генпракуратура Беларусі распачала крымінальныя справы ў жніўні 2022 года. Яго абвінавачваюць у пагрозе гвалтам у дачыненні да Лукашэнкі і дыскрэдытацыю Беларусі. Дэпутат адказаў на віншаванне Лукашэнкі з Днём Незалежнасці Украіны, што «ў наступны Дзень Незалежнасці Украіны Лукашэнка будзе вісець на слупе, а беларускі народ будзе вольны і будзе жыць у дэмакратычнай дзяржаве!».
