Украіна разгледзіць пытанне аб прызнанні Беларусі часова акупаванай краінай
Вярхоўная Рада Украіны разгледзіць пытанне аб прызнанні Беларусі часова акупаванай краінай. Адпаведную пастанову падаў у парламент дэпутат Аляксей Ганчарэнка.
![405787_2.jpg 405787_2.jpg](/img/v1/images/405787_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У сваім тэлеграм-канале палітык адзначае «важныя моманты»:
- зварот да міжнароднай супольнасці з просьбай прызнаць тэрыторыю Беларусі часова акупаванай Расіяй;
- пазбаўленне ўрада Лукашэнкі міжнароднай правасуб'ектнасці;
- прыпыненне ўдзелу Беларусі ў міжнародных арганізацыях (ААН, МВФ і да г. д.)
- сінхранізацыя санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі і ліквідацыя магчымасцяў абыходу Расіяй санкцый праз Беларусь і выкарыстання гэтай краіны як афшорнай зоны.
«Лукашэнка дапамагае Пуціну забіваць нашых грамадзян, разбураць нашы дамы і інфраструктуру. Расія ж ажыццявіла фактычны аншлюс Беларусі, А Лукашэнка толькі выконвае капрызы расійскага дыктатара. Неабходна максімальна ціснуць на гэты незаконны рэжым!» — напісаў Ганчарэнка.
![Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны патрабуюць спыніць дыпламатычныя кантакты з беларускім рэжымам Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны патрабуюць спыніць дыпламатычныя кантакты з беларускім рэжымам](/img/v1/images/12_big.jpg.crdownload?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Варта адзначыць, што Вярхоўная Рада можа не ўхваліць ініцыятыву Ганчарэнкі, які з 2020 года паслядоўна выступае за дэмакратычную Беларусь. Ён уваходзіць у фракцыю «Еўрапейская салідарнасць», тады як большасць у парламенце складае партыя «Слуга народа» Уладзіміра Зяленскага, якая прытрымліваецца больш стрыманай пазіцыі адносна афіцыйнага Мінска.
![photo_2022_10_22_14_00_33.jpg photo_2022_10_22_14_00_33.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_22_14_00_33.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2022_10_22_14_00_34.jpg photo_2022_10_22_14_00_34.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_22_14_00_34.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)