У Беларусі завялі крымінальную справу на ўкраінскага дэпутата Аляксея Ганчарэнку за допіс пра Лукашэнку
Генпракуратура Беларусі распачала крымінальныя справы ў дачыненні да дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Аляксея Ганчарэнкі.
![300372612_812506976410192_4336209237199629936_n.jpg 300372612_812506976410192_4336209237199629936_n.jpg](/img/v1/images/300372612_812506976410192_4336209237199629936_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яму закідваюць пагрозу гвалтам у дачыненні да Лукашэнкі і дыскрэдытацыю Беларусі.
Учора дэпутат адказаў на віншаванне Лукашэнкі з Днём
Незалежнасці Украіны, што «ў наступны Дзень Незалежнасці Украіны Лукашэнка
будзе вісець на слупе, а беларускі народ будзе вольны і будзе жыць у
дэмакратычнай дзяржаве!».
Даведаўшыся пра крымінальную справу ў Беларусі, Аляксей Ганчарэнка адказаў: «Мне інкрымінаваныя пагроза гвалтам да «прэзідэнта» Беларусі і дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь. Адно пытанне, а як я пагражаў гвалтам Святлане Ціханоўскай? Я пагражаў вашаму клоўну Лукашэнку, які незаконна захапіў уладу і якому вы дапамагаеце заняволіць мой любімы беларускі народ. Жыве Беларусь!»
Нагадаем, што ўчора Лукашэнка накіраваў віншаванні ўкраінскаму народу і пажадаў яму мірнага неба. Праз некалькі гадзін з тэрыторыі Беларусі працягнуліся ракетныя ўдары па Украіне.