Украінскі палітолаг: «Лукашэнка спрабуе гуляць на пачуццях міралюбнасці беларусаў»

Лукашэнка павіншаваў народ Украіны З Днём незалежнасці. Сёння ён патлумачыў сваё віншаванне тым, што «заўсёды захапляўся Украінай, а самі ўкраінцы — не нацыкі». Украінскі палітолаг Уладзімір Фясенка распавёў, як можна трактаваць гэтую сітуацыю.

vladimir_fesenko1_25.jpg


— На жаль, у гэтым увесь Лукашэнка. Вось гэтая дваістасць, дзе, здавалася б, ён кажа чалавечымі словамі, бо апошнія паўгода мы сапраўды жадаем адзін аднаму мірнага неба. Але ж да гэтага і адразу пасля гэтага віншаванні ва Украіну паляцелі расійскія ракеты з тэрыторыі Беларусі, — мяркуе Фясенка.

За яго словамі не проста пустэча, але і здрада. Ён здрадзіў усім: Украіне, а такімі манеўрамі паказвае і здраду Расіі. Думаю, яму цяпер ніхто не верыць.

Напэўна, нейкія ягоныя прыхільнікі засталіся ў Беларусі, хоць дзякуючы даследаванням відаць, што беларусы мараць толькі пра адно: каб Беларусь не ўцягнулі ў вайну супраць Украіны.


І Лукашэнка спрабуе гуляць з гэтым настроем. Гэта і ёсць адно з тлумачэнняў гэтай паказной міралюбнасці.

Ён такім чынам не нам ці Захаду спрабуе паказаць нейкія жэсты, таму што тут яму ніхто не верыць. Ён такім чынам спрабуе гуляць на пачуццях міралюбнасці беларусаў. Але гэтая гульня хлуслівая, і думаю, толькі пытанне часу і абставінаў, калі Лукашэнка будзе пакараны.