Беларускую кампанію падазраюць у крадзяжы з бюджэту Украіны

Кіеўская пракуратура забрала ў беларускай кампаніі 1,5 млн грыўняў і перадала актывы ў кіраванне Агенцтву па вышуку і менеджменту актываў (АРМА). Пра гэта паведамляе прэс-служба Кіеўскай гарадской пракуратуры.

_reni_14_09_54_id59837_1300x867_4_1300x820.jpg


«Следствам устаноўлена, што ў Кіеве і на тэрыторыі іншых рэгіёнаў ажыццяўляюць сваю дзейнасць шэраг беларускіх кампаній. Канчатковым бенефіцыярным уладальнікам названых кампаній з'яўляецца Рэспубліка Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Праваахоўнікамі даследуецца дзейнасць кампаній на прадмет прысваення сродкаў дзяржаўнага бюджэту Украіны, якія вылучаліся на будаўніцтва, рэканструкцыю і рамонт аўтамабільных дарог з іх наступнай легалізацыяй і вывадам за мяжу, а таксама магчымага фінансавання дзеянняў, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады, змены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Украіны.

Кампанія не называецца. Яе банкаўскія рахункі арыштаваныя.

На будаўніцтве дарог ва Украіне, адзначае Е*рарадыё, зарабляў алігарх Мікалай Верабей са сваім «Нафтабітумным заводам», а таксама кампаніі Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі — «Белзамежгандаль» і «Белаўтадар-Украіна».