Літоўскія памежнікі за суботу спынілі рэкордную колькасць мігрантаў у гэтым годзе
У суботу літоўскія памежнікі зарэгістравалі 125 спробаў мігрантаў парушыць мяжу краіны з боку Беларусі. Пакуль гэта самая вялікая сутачная колькасць спыненых мігрантаў з пачатку года.

Папярэдні рэкорд быў усталяваны ў чацвер, калі з Беларусі спрабавалі прайсці 124 мігранты, у пятніцу іх было 122.

Усяго з пачатку года было зарэгістравана 5128 спробаў перасячэння мяжы.