Адказны за рэферэндум на Данбасе прызнаўся ў падмане і пакаяўся

Адказны за правядзенне сепаратысцкага рэферэндуму на Данбасе Раман Лягін зрабіў заяву, у якой прызнаў, што жыхары гэтага рэгіёна былі «абдураныя», паведамляе Радыё Польшча.

rl_claoz.jpg


«У 2014 годзе людзі галасавалі за далучэнне да Расіі. Калі б рэфэрэндум адбыўся сёння, вынік яго быў бы процілеглым. Людзі былі абдураныя, у тым ліку і мной. Сёння «ДНР» трымаецца на ўнутраным тэроры», — заявіў ён у сацсетках.
Па словах Лягіна, ён паступаў згодна са сваімі перакананнямі, таму што верыў у Расію, якая «кінула жыхароў Данбаса пад танкі».
Сепаратыст таксама прызнаў, што без Украіны Данбас не справіцца са сваімі праблемамі.
«Расіі, якую мы сабе ўяўлялі, няма, а можа, і ніколі не было. Для вяртання нармальнага жыцця, аднаўлення працы прадпрыемстваў непазбежнае вяртанне ва Украіну! Данбас — гэта Украіна!»
11 мая 2014 года Раман Лягін абвясціў вынікі нелегальнага рэферэндуму «аб самавызначэнні ДНР» усяго праз некалькі гадзін пасля закрыцця выбарчых участкаў.
У верасні 2014 года сепаратыст узначаліў нелегальна створаную ЦВК «ДНР», да 26 верасня ён быў самаабвешчаным міністрам працы і сацыяльнай палітыкі «ДНР». У красавіку 2016 года пасля канфлікту з кіраўніком «ДНР» Аляксандрам Захарчанкам быў адпраўлены ў адстаўку і затрыманы баевікамі. Пазней быў вызвалены, пасля чаго з'ехаў у Расію.
Паводле «Нашай Нівы»