Польшча можа запатрабаваць рэпарацый ад Расіі па выніках «Рыжскага міру»
Пра гэта заявілі адразу некалькі польскіх палітыкаў з кіруючай партыі краіны.
Рыжскі мірны дагавор, якім завяршылася ў 1921 годзе савецка-польская вайна, абавязваў вярнуць Польшчы ўсе навуковыя і культурныя каштоўнасці, вывезеныя з яе тэрыторыi пачынаючы з 18 стагоддзя. Акрамя гэтага, савецкі бок павінен быў выплаціць 30 мільёнаў залатых рублёў за ўклад, які Польшча ўнесла за час знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Аднак гэта так і не было зроблена. Расіі, як законнаму спадкаемцу СССР, варта звярнуць на гэта ўвагу — лічыць дэпутат ад кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» Ян Масіньскі. Гэта гаворыць і намміністра юстыцыі Патрык Якій. Расійцы павінны панесці адказнасць за тое, што яны зрабілі ў Польшчы, — заявіў палітык.
У краіне таксама працягваецца дыскусія аб атрыманні рэпарацый ад Нямеччыны за Другую сусветную вайну. Нягледзячы на тое, што Варшава адмовілася ад выплат яшчэ ў 1953 годзе, некаторыя польскія палітыкі лічаць, што тады гэта было зроблена пад ціскам камуністычнай улады, і адпаведна — нелегітымна.
Ўсе пагадненні з Польшчай, у тым ліку і Рыжскі дагавор савецкі ўрад анулявала ў 1939 годзе.
Паводле «Эхо Москвы»