Барэль назваў непрымальнай прапанову Расіі па NATO
Еўрапейцы не хочуць, каб суверэнным дзяржавам паказвалі, што яны не могуць прымаць пэўных рашэнняў, падкрэсліў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза, паведамляе korrespondent.net. ЕС падрыхтуе ўласныя прапановы па бяспецы ў Еўропе, адзначыў Жазэп Барэль.
![zazep_barel_270.jpeg zazep_barel_270.jpeg](/img/v1/images/zazep_barel_270.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Расійская прапанова наконт далейшага непашырэння NATO і вывад сіл альянса з памежных з Расіяй краін з'яўляюцца непрымальнымі. Такое меркаванне падтрымліваюць усе краіны Еўрасаюза.
Пра гэта сказаў высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль па выніках нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў мінабароны Еўрасаюза ў Францыі.
![Украіна не павінна ўвайсці ў NАТO: Расія выставіла ўмовы NАТO і ЗША наконт гарантый бяспекі Украіна не павінна ўвайсці ў NАТO: Расія выставіла ўмовы NАТO і ЗША наконт гарантый бяспекі](/img/v1/images/shutterstock_362005916_pic905_895x505_10632.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
«Гаворка ідзе пра вельмі канкрэтныя патрабаванні, якія сутыкнуліся таксама з канкрэтнай адмовай. Справа не ў тым, хочам мы ці не, каб Украіна стала сябрам NATO, справа ў тым, што мы не хочам, каб суверэнным дзяржавам паказвалі, што яны не могуць прымаць пэўных рашэнняў. Гэта распаўсюджваецца на Украіну, Фінляндыю, Швецыю і любыя суверэнны дзяржавы. Дыскусіі працягнуцца, але я бачу, што ёсць выразная пазіцыя з абодвух бакоў. Гэтыя патрабаванні не могуць быць ухваленыя, еўрапейцы падзяляюць гэтую пазіцыю», — сказаў Барэль.
Ён падкрэсліў, што ЕС рыхтуе ўласныя прапановы па бяспецы ў Еўропе.
![NАТO і Расія папярэджваюць адзін аднаго аб «цяжкіх наступствах» NАТO і Расія папярэджваюць адзін аднаго аб «цяжкіх наступствах»](/img/v1/images/thumbs_b_c_7ac647cd9f570bc1dddb525e65d5a0c7.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)