МЗС Беларусі ўзгадніў кандыдатуру Грызлова на пасаду расійскага амбасадара
МЗС Беларусі ўзгадніў кандыдатуру Барыса Грызлова на пасаду амбасадара Расіі ў нашай краіне. Пра гэта паведамляе «Sputnik» са спасылкай на свае крыніцы.
Пра прызначэнне Барыса Грызлова на пасаду амбасадара ў Беларусь стала вядома напрыканцы 2021 года. Ён заменіць на гэтай пасадзе Яўгена Лук'янава, які адпрацаваў на пасадзе амбасадара ў Беларусі менш за год, нагадвае «Еўрарадыё».